Без птушачак: Маск плануе змяніць лагатып Twitter

23/07/2023 - 08:59
Ілан Маск / ndtv.com

Ілан Маск плануе змяніць лагатып Twitter, піша Reuters.

“І хутка мы развітаемся з брэндам Twitter і, паступова, з усімі птушкамі”, — напісаў Маск у сваім Твітар-акаўнце.

Маск апублікаваў выяву мігатлівага “X” — меркавана, так будзе выглядаць новы лагатып. Пазней у аўдыячаце Twitter Spaces на пытанне, ці зменіцца лагатып Twitter, ён адказаў — “Так”.

“Гэта трэба было зрабіць даўным-даўно”, — дадаў мільярдар.

Пасля таго, як Маск купіў Twitter, кампанія змяніла сваю назву на X Corp. Маск плануе ператварыць сацсетку ў “суперпраграму” накшталт кітайскага WeChat — гэта мабільны дадатак, які спалучае ў сабе сацсетку, месэнджар, у ім можна арганізоўваць відэаканферэнцыі і праводзіць мабільныя плацяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі