Без Домрачавай і Скардзіна: Хто з беларусаў пабяжыць першыя гонкі Кубка свету?

01/12/2018 - 10:30

Штаб зборнай Беларусі па біятлоне вызначыўся са складам удзельнікаў стартавых гонак першага этапу Кубка свету, які адкрываецца 2 снежня ў славенскай Паклюцы.

У адзіночнай змяшанай эстафеце ад Беларусі паўдзельнічаюць Ганна Сола і Сяргей Бачарнікаў. Гонка пачнецца ў нядзелю ў 14:00 паводле мінскага часу. У змяшанай эстафеце пабягуць Дзінара Алімбекава, Ірына Крыўку, Уладзімір Чапелін і Антон Смольскі. Гэтая гонка пачнецца ў 16:30.

Першы этап Кубка свету па біятлоне завяршыцца 9 снежня. 5 снежня будзе індывідуальная гонка ў мужчын, 6 снежня — у жанчынаў, 7 снежня пройдзе мужчынскі спрынт, 8 снежня — жаночы, а ў апошні дзень пройдуць дзве гонкі пераследу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі