Беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу

25/07/2026 - 11:27

Пажар на паркоўцы каля склада / Скриншот видео

Раніцай 25 ліпеня 2026 года украінскія беспілотнікі атакавалі лагістычны комплекс Wildberries у Екацярынбургу. Адлегласць паміж дзяржаўнай мяжой Украіны і Екацярынбургам складае каля 1750 кіламетраў. 

Паводле даных выдання E1, якое спасылаецца на відавочцаў, над тэрыторыяй быў бачны слуп дыму. Як вынікае з кадраў з месца здарэння, апублікаваных выданнем Exilenova+, сам лагістычны комплекс пашкоджанняў не атрымаў — удар прыйшоўся па размешчанай побач паркоўцы.

Праца склада часова прыпынена, у кампаніі разлічваюць аднавіць яе ў штатным рэжыме ў бліжэйшы час. Заснавальніца Wildberries Таццяна Кім асабіста паведамленні аб пажары не каментавала.

Нагадаем, украінскія беспілотнікі рэгулярна атакуюць лагістычныя цэнтры Wildberries на працягу апошняга тыдня. 

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі называе склады кампаніі законнымі мэтамі, тлумачачы, што на іх захоўваюцца камплектуючыя для дронаў і снаражэнне для расійскай арміі. 

Раней былі атакаваны склады Wildberries ў Шушарах у Санкт-Пецярбургу, ва Уткінай затоцы ў Ленінградскай вобласці, а таксама ў Сімферопалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі