"Белтэлекам"
Дзяржаўны аператар сувязі "Белтэлекам" усё ж перадумаў і павысіць тарыфы.
Раней кампанія абвяшчала, што падыме цэны з 1 лістапада. Змены мусілі закрануць у тым ліку хатні інтэрнэт byfly і пакеты "ЯСНА".
Але неўзабаве ў сацсетках "Белтэлекама" з'яыілася абвестка, што павышэнне адмяняецца.
Аднак цяпер кампанія зноў абвяшчае пра павышэнне тарыфаў для фізічных і юрыдычных асоб. Яно павінна адбыцца 29 лістапада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут