“Белтэлекам” паведаміў, калі ў Мінску будуць перабоі з інтэрнэтам

04/04/2017 - 18:28

“Белтэлекам” паведаміў, калі ў бліжэйшыя дні ў Мінску будуць перабоі з інтэрнэтам. Адзначаецца, што ў сераду, 5 красавіка, ад 1-й гадзіны ночы да 5-й будуць праводзіцца работы па абсталяванні сеткі перадачы дадзеных Мінска. У гэты час магчымыя кароткачасовыя перапынкі доступу да інтэрнэту для абанентаў паслуг byfly на правадных сетках доступу і на сетцы доступу Home Wi-Fi.

У той жа час 6 красавіка будуць праводзіцца рамонтна-наладкавыя працы, падчас якіх магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў прадастаўленні паслуг тэлефаніі IMS, byfly, ZALA, аховы для асобных абанентаў Мінска. Адзначаецца, што ў перапынках тэлефоннай сувязі доступ да экстранных службаў будзе магчымы па мабільнай сувязі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі