Белстат: ВУП Беларусі ў першым квартале вырас на 0,3%

17/04/2017 - 14:49

Аб’ём валавога ўнутранага прадукта Беларусі за першыя тры месяцы 2017 года вырас на 0,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У студзені-сакавіку ён склаў 22,4 млрд рублёў, інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт. Падкрэсліваецца, што гэта толькі першая ацэнка ВУП.

Як паведамляла Еўрарадыё, у студзені-лютым 2017-га ВУП Беларусі скараціўся на 1% (у параўнанні са студзенем-лютым 2016 года). Як вядома, паводле прагнозаў Саўміна рост валавога ўнутранага прадукта сёлета мусіць скласці 1,7%. МВФ прагназаваў яго падзенне на 0,5%, а Сусветны банк — на 1%.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі