Белстат: усяго 0,8% беларусаў працуюць аддалена

15/03/2026 - 17:24

Праца дома / OfficeLife

Усяго 0,8% беларусаў працуюць аддалена — гэта каля 26,8 тысяч чалавек. Астатнія аддаюць перавагу або вымушаныя працаваць афлайн.

Партрэт чалавека, які можа сабе дазволіць дыстанцыйны фармат працы, выглядае так — гэта мужчына ці жанчына як правіла з вышэйшай адукацыяй узростам каля 35 гадоў, паведамляе Белстат.

Часцей за ўсё дыстанцыйка звязана з IT і лічбавымі прафесіямі. Амаль кожны другі аддалены супрацоўнік (49,7%) працуе ў сферы інфармацыі і сувязі. Яшчэ каля 20% заняты прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасцю. Далей гандаль і паслугі — каля 11%, а таксама адукацыя і ахова здароўя — прыкладна 5%.

Акрамя таго 0,5% занятых беларусаў працуюць праз інтэрнет-платформы. Часцей за ўсё гэта мужчыны каля 37 гадоў.

З іх 31,6% занятыя ў сферы таксі і грузаперавозак, каля 20% займаецца гандлем таварамі, 18% працуюць у IT. Амаль 46% такіх работнікаў маюць вышэйшую адукацыю, і кожны другі таксама мае афіцыйнае месца працы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі