Белстат расказаў, як растуць даходы беларусаў

15/09/2026 - 12:54

Грошы, ілюстрацыйнае фота / sb.by

За студзень-ліпень (то бок, ад пачатку года) рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў павялічыліся на 8,1%, паведамляе Белстат.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва — гэта даходы за вылікам падаткаў, збораў і узносаў, скарэктаваныя да ўзроўню інфляцыі.

Галоўнай крыніцай даходаў беларусаў з'яўляецца заробак — ён складае 66,6% ад агульнага аб'ёму. Яшчэ 22,1% — гэта пенсіі, дапамогі, стыпендыі ды іншыя трансферты насельніцтву. Паступленні ад прадпрымальніцкай дзейнасці складаюць 6,7%. А яшчэ 4,6% — даходы ад уласнасці ды іншыя даходы.

У прагнозах урада сёлетні рост даходаў меркаваўся меншы, чым у 2025-м. З папраўкай на інфляцыю гадавая прыбаўка даходаў чакаецца на ўзроўні 4,8% ў параўнанні з даходамі 2025 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі