"Белавія" запускае трэці штодзённы рэйс у Кіеў

12/11/2015 - 05:58

Авіякампанія "Белавія" з 12 лістапада запускае трэці штодзённы рэйс у Кіеў. Ён будзе выконвацца ў Міжнародны аэрапорт Кіеў (Жуляны). Вылет з Мінска — 23.05, з украінскай сталіцы — 05.15 па мясцовым часе, інфармуе БЕЛТА.

Раней па маршруце Мінск — Кіеў — Мінск самалёты "Белавіі" ляталі толькі двойчы на дзень, у аэрапорт Барыспаль.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі