"Белавія" выбрала новую форму для пілотаў і бортправаднікоў

19/10/2017 - 18:42

19 кастрычніка авіякампанія "Белавія" вызначылася, якой будзе новая форма яе пілотаў і бортправаднікоў. У конкурсе перамог эксіз дызайнеркі Дар'і Салаўёвай (брэнд MUA), паведамляе TUT.by.

Беларуская авіякампанія абвясціла конкурс на стварэнне новай формы для экіпажа яшчэ ў сакавіку. Было даслана 28 прац, з іх 15 адабралі для інтэрнэт-галасавання. А ў фінал выйшлі 5 эскізаў. Па кожнаму з іх былі адшытыя пробныя мадэлі.

Так эскіз пераможцы конкурса выглядаў падчас галасавання.

У службе бортправаднікоў "Белавія" працуюць 330 чалавек. Новую форму яны змогуць апрануць прыкладна праз год — перад зімовым сезонам 2018 года.

У чырвоным — дызайнерка Дар'я Салаўёва. Фота: Павел Паташнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі