“Белавія” прадала ўжо 18 тысяч “квіткоў па 20 еўра”

06/03/2016 - 15:31

Авіякампанія “Белавія” па промаакцыі “квіткі па 20 еўра” прадала ўжо 18 тысяч квіткоў. Пра гэта ў сваім Фэйсбуку паведамляе прэс-служба авіяперавозчыка.  

Акцыя, разлічаная на 5 і 6 сакавіка, распаўсюджваецца на квіткі, набытыя праз інтэрнэт. Апроч таго, яна дзейнічае толькі пры набыцці квіткоў на рэгулярныя рэйсы туды і назад і з вылетам з Мінска. Па такім квітку можна знаходзіцца ў краіне падарожжа да 30 дзён.

Перыяд палёту па гэтых танных квітках — з 5 сакавіка 2016 па 30 студзеня 2017 года. Таксама ў кошт квітка не ўваходзяць таксы і зборы. Змяняць дату і час вылету забаронена.

Як праверыць, ці атрымалі вы набыты квіток у “Белавіі”

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі