Наступствы атакі па Кіеве / ДСНС Кіева
У ноч на 6 ліпеня расіяне зноў правялі масіраваны ракетны абстрэл Кіева. Па ўкраінскай сталіцы было выпушчана больш за 400 ракет і дронаў.
Па стане на 8-ю гадзіну раніцы (паводле мінскага часу) вядома пра 11 загінулых і 46 пацярпелых, з іх пяцёра — дзеці. Пра гэта піша hromadske.ua са спасылкай на кіраўніка Кіеўскай вобласці Цімура Ткачэнку.
У Падольскім раёне ракета пацэліла ў жылы дзевяціпавярховік і разбурыла яго з дзявятага па пяты паверх. Ратавальнікі вывелі з будынка 17 чалавек, яшчэ 28 — спусцілі з верхніх паверхаў з дапамогай аэралесвіцы. З верхніх паверхаў знялі трох жанчын і шасцярых дзяцей.
Працягваецца пошук пацярпелых у 21-павярховым жылым доме: там разбурэнні закранулі кватэры з другога па пяты паверх.
Агулам у Кіеве падчас начной атакі пашкоджанні і разбурэнні атрымалі не менш за 15 жылых дамоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут