Беларусы затрымалі расіяніна, які прарываўся ў Польшчу

20/02/2019 - 14:14

Беларускія памежнікі затрымалі расіяніна, які спрабаваў нелегальна патрапіць у Польшчу. У 54-гадовага мужчыны не было пашпарту, толькі даведка пра вызваленне з месцаў пазбаўлення волі.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, здарэнне адбылося 19 лютага ў Гродзенскім раёне. Па словах мужчыны, ён ішоў у ЕС "у пошуках лепшых жыццёвых умоваў". Затрыманы знаходзіцца на памежнай заставе, дзе высвятляецца яго асоба. У дачыненні замежніка распачаты адміністрацыйны працэс.

gpk.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі