Беларусы, што злёталі ў космас, будуць мець права на пенсію за асаблівыя заслугі

19/04/2024 - 08:26

Марына Васілеўская / @roscosmos_gk

Беларускія касманаўты будуць мець права на пенсію за асаблівыя заслугі. Савет Міністраў Беларусі падкарэктаваў Палажэнні аб такіх пенсіях і дапоўніў адпаведны пункт, каму налічваюцца асаблівыя выплаты, словамі "касманаўтам Рэспублікі Беларусь". Пастанова апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым партале і ўвайшла ў дзеянне.

Нагадаем, гэтай вясной грамадзянка Беларусі Марына Васілеўская правяла на МКС два тыдні. Палёт на станцыю і назад яна здзейсніла ў складзе расійскай экспедыцыі. У Беларусі Васілеўскую сустракалі як першага касманаўта сучаснай Беларусі, Аляксандр Лукашэнка прысвоіў ёй званне героя. Між тым у дакументах "Раскосмаса" яна значылася як "удзельнік касмічнага палёту", такое вызначэнне ў "Раскосмасе" звычайна выкарыстоўваюць для абазначэння касмічных турыстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі