Беларускую зборную па цяжкай атлетыцы могуць адхіліць ад чэмпіянату свету

07/09/2017 - 08:01

Зборную Беларусі па цяжкай атлетыцы могуць адхіліць ад чэмпіянату свету 2017 года. Прычына — шматлікія допінгавыя парушэнні на Алімпійскіх гульнях, піша "Прессбол" са спасылкай на insidethegames.biz.

Акрамя нашай каманды прэтэндэнтамі на ахіленне названыя зборныя яшчэ васьмі краінаў — Расія, Кітай, Казахстан, Арменія, Азербайджан, Малдова, Украіна і Турцыя.

Чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы-2017 пройдзе напрыканцы лістапада — на пачатку снежня ў Анахайме (ЗША).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі