Аліна Талай, Таццяна Халадовіч... Хто яшчэ з беларусаў сёння выступае ў Рыа?

16/08/2016 - 13:32

Беларускія вясляркі Надзея Ляпешка і Марына Літвінчук прайгралі ў фінале Алімпіяды на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 м.

Учора ў сваім паўфінальным заездзе Ляпешка і Літвінчук былі першымі, яны паказалі вынік 1 хвіліна 42,285 секунды.

Увогуле ў аўторак будуць разыграныя 25 камплектаў узнагарод. Беларуская велагоншчыца Таццяна Шаракова выступіць у чацвёртым відзе праграмы (гонкі — у 16.57, 22.10 і 23.05). Пасля трох відаў яна займае 5-е месца ў заліку омпіума. Наперадзе — прадстаўніцы Вялікабрытаніі, Бельгіі, ЗША і Даніі.

У панядзелак бронзу выйграў беларускі барэц грэка-рымскага стыля Джавід Гамзатаў (вагавая катэгорыя да 85 кг). Сёння за выхад у фінал пазмагаецца яго калега Цімафей Дзейнічэнка (вагавая катэгорыя да 98 кг). Кваліфікацыя — у 16.00, спаборніцтвы ад 1/8 да 1/2 — ад 16.30 да 17.40, паядынкі за медалі пачнуцца апоўначы. 16 жніўня чакаецца выступленне беларускага цяжкаатлета 20-гадовага Аляксея Мжачыка (вагавая катэгорыя да 105 кг).

У кваліфікацыях выступяць беларускія лёгкаатлеты Кацярына Паплаўская і Аліна Талай (100 метраў з бар'ерамі, 17.05), Таццяна Халадовіч і Таццяна Корж (кіданне кап'я, з 2.35 начы), Вольга Сударава (скачкі ў даўжыню, 3.05 начы), Ірына Якалцэвіч (скачкі з шастом, 15.45). Сачыце за трансляцыямі на тэлеканале "Беларусь 5".

На сённяшні дзень на рахунку беларускай алімпійскай зборнай 1 залаты медаль, 2 сярэбраных і 2 бронзавых.

У медалёвым заліку на Алімпіядзе ў Рыа Беларусь займае 34-е месца

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі