Беларускія вайскоўцы пачалі самастойна працаваць з "Іскандэрам" — Мінабароны

01/02/2023 - 13:30
"Іскандэр" у Беларусі / t.me/modmilby/

Беларускія вайскоўцы пачалі цалкам самастойна працаваць з "Іскандэрам", паведамляе прэс-служба Мінабароны РБ. Аператыўна-тактычны ракетны комплекс быў атрыманы ад Расіі ў канцы мінулага года. Ён прызначаны для знішчэння сістэмаў супрацьпаветранай абароны, камандных пунктаў, авіяцыі на аэрадромах, аб'ектаў інфраструктуры, караблёў.

Беларускія вайскоўцы прайшлі навучанне ў Расіі. Практычная падрыхтоўка адбылася на палігонах у Беларусі.

У Мінабароны РБ сцвярджаюць, што ў нашай краіне ёсць "дастатковы запас ракет да комплексу". Падкрэсліваюць, што ўдары могуць наносіцца на адлегласці да 500 кіламетраў (раней ракетныя войскі маглі наносіць удары да 300 км).

t.me/modmilby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі