Беларускія ваенныя самалёты зробяць пасадку на аўтамагістраль

22/09/2015 - 17:12

23 верасня беларускія ваенныя самалёты правядуць пасадку на аэрадромны ўчастак аўтамабільнай трасы. Сваё майстэрства прадэманструюць экіпажы Су-25 і МіГ-29. Як адзначае БЕЛТА, упершыню на трасу прызямліцца ваенна-транспартны самалёт Ан-26.

У 12.40 тэлекампанія "Ваен ТБ" пачне жывую інтэрнэт-трансляцыю пасадкі самалётаў. Паглядзець відэа можна будзе на парталах Міністэрства абароны і ВаенТБ.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі