Беларускія правы кіроўцы будуць дзейнічаць ва ўсіх краінах ЕАЭС

13/07/2017 - 20:50

Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза рыхтуюць пагадненне аб прызнанні нацыянальных правоў кіроўцы. Дамова вызначыць адзіныя правілы, па якіх на ўсёй тэрыторыі ЕАЭС будуць прызнавацца нацыянальныя і міжнародныя пасведчанні кіроўцы. 

Пытанне паўстала ў сувязі з тым, што ў Расіі набылі моц змены ў заканадаўстве, якія дазваляюць уладкоўвацца на працу кіроўцам толькі з пасведчаннем, выдадзеным у РФ. Гэта паставіла пад пытанне працу шматлікіх лагістычных кампаній, якія наймаюць беларускіх дальнабойшчыкаў. Пытанне было вырашана ў чэрвені на ўзроўні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.

Каб зняць супярэчнасці, у ЕАЭС прызнанне нацыянальных правоў кіроўцы будзе адрэгулявана асобным пагадненнем.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі