Беларускія мытнікі затрымалі фуру з эклерамі, марцыпанамі і круасанамі з Бельгіі

24/05/2017 - 14:49

У пункце пропуску “Беняконі” беларускія мытнікі затрымалі фуру DAF з эклерамі, марцыпанамі і круасанамі з Бельгіі. 50 тысяч кандытарскіх вырабаў не былі пазначаны ў дакументах на тавар, якія былі прадстаўлены да мытнага афармлення (у іх згадваліся 70 тысяч штук замарожаных вырабаў, якіх аказалася значна больш). Як адзначае прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, такім чынам суб’ект гаспадарання збіраўся зэканоміць.

Згаданыя 50 тысяч эклераў, марцыпанаў і круасанаў мытнікі забралі, распачаты адміністрацыйны працэс.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі