Беларускія хакеісты выйгралі ў зборнай Латвіі з буйным лікам

09/04/2017 - 08:28

Беларускія хакеісты выйгралі ў зборнай Латвіі ў паўторным выязным матчы Еўрачэленджу — 3:0 (2:0, 0:0, 1:0). Матч праходзіў 8 красавіка ў Даўгаўпілсе. Шайбамі ў першым перыядзе адзначыліся Даніла Карабань і Аляксандр Кагалёў, а ў апошняй траціне гульні шайбу ў пустую браму сапернікаў закінуў галкіпер беларускай зборнай Міхаіл Карнавухаў.

У першым таварыскім матчы з камандай Латвіі беларусы саступілі — 0:1.

У красавіку падапечных Дэйва Льюіса чакае яшчэ шэраг таварыскіх сустрэчаў у рамках Еўрачэленджу. 14 красавіка і 15 красавіка яны згуляюць са зборнай Нямеччыны (матчы пройдуць у Жлобіне і ў Бабруйску), 21 і 22 красавіка прымуць у Гродне каманду Швецыі, а 30 красавіка і 1 траўня згуляюць на выездзе з французамі.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі