Беларускія дайверы сустрэлі Раство пад вадой (фота, відэа)

07/01/2017 - 13:56

Беларускія дайверы сустрэлі Раство пад вадой. Як піша Onliner.by, надвор’е не дазволіла ім сёлета спусціцца на дно прыродных вадаёмаў, таму вырашылі зладзіць свята ў басейне мінскага дэльфінарыя “Нема”.

На паўгадзіны аматары даваць нырца пагрузіліся пад ваду, надзеўшы карнавальныя касцюмы. Там яны нават вадзілі карагод вакол ялінкі. У імпрэзе прыняло ўдзел каля 30 чалавек.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі