Беларускі рубель прасеў да долара і еўра

26/08/2021 - 11:21
Еўра падаражэў больш істотна, чым долар / Unsplash

Беларускі рубель прыкметна патаннеў да долара і еўра па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) 26 жніўня.

На пятніцу вызначаныя наступныя курсы валют:

* Долар ЗША — 2,5137

* Еўра — 2,9593

* 100 расійскіх рублёў — 3,3988

Такім чынам, долар сёння падаражэў на 0,79 капейкі, еўра — на 1,61 капейкі. Расійскі рубель нязначна патаннеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі