Беларускі рэпер СіРОП выдаў першы альбом — "Страшила"

06/03/2020 - 10:54

Беларускі рэпер СіРОП выдаў дэбютны альбом — "Страшила". На ім 16 трэкаў. 47-гадовы "рэпер-рэцыдывіст", які правёў за кратамі 17 гадоў, не замыкаецца на турэмнай тэматыцы: тут і вясёлыя гісторыі, і размовы за жыццё, і філасофскія прытчы.

— Калі ў першы раз трапіў, мне здавалася, што ёсць рамантыка. Потым я ўжо зразумеў, што няма ніякай рамантыкі, рамантычны арэол, хутчэй, для абывацеля, для чалавека, які ніколі не быў у турме, — распавядаў Аляксей Загорын (сапраўднае імя СіРОПа) у інтэрв'ю Еўрарадыё. — А вось у апошні раз я зразумеў... зразумеў, што стаміўся! Мне гэта проста надакучыла. Я проста пра гэта не думаю, справа не ў хочацца-не хочацца, проста мне гэта надакучыла. Шчыра кажучы, я не думаў, што так бывае, а аказалася, што бывае. Проста цяпер хочацца паспрабаваць рэалізавацца, пажыць іншым жыццём.

пагэтыбок#: як музыканты-рэцыдывісты Сіроп і Лаўнік шукаюць сябе на свабодзе

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі