Беларускі міністр абароны — пра каранавірус: панікі няма, рыхтуемся да параду

30/03/2020 - 11:10

У беларускім войску на сённяшні дзень няма ніводнага выпадку заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19. Пра гэта ў панядзелак заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін.

"У нас ніякай панікі няма, — цытуе словы Хрэніна БЕЛТА. — Мы планава праводзім усе мерапрыемствы".

30 сакавіка Аляксандр Лукашэнка збіраў сілавікоў, каб абмеркаваць сітуацыю ў войску і "адэкватны адказ" на вучэнні NATO. Між іншым, кіраўнік дзяржавы заявіў, што яго цікавіць здароўе афіцэраў, якія працягваюць жыць па-за вайсковымі часткамі.

Міністр абароны кажа, што войска не расслабляецца: "Нашы санітарна-эпідэміялагічныя службы, медыкі знаходзяцца ў павышанай гатоўнасці".

Таксама Віктар Хрэнін заявіў, што па-ранейшаму ідзе падрыхтоўка да вайсковага параду на 75-я ўгодкі перамогі над нацысцкай Германіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі