Аляксей Протас / x.com/Capitals
Беларускі хакеіст — у топ-50 бамбардзіраў у НХЛ у гэтым сезоне. У 37 матчах Аляксей Протас набраў 32 (16+16) выніковыя ачкі. Столькі ж маюць яшчэ чацвёра хакеістаў, яны дзеляць месцы з 50-га па 54-е.
У апошнім матчы Протас дапамог "Вашынгтону" перамагчы "Бостан" — 3:1 (2:1, 0:0, 1:0). На яго рахунку дзве шайбы: на 13-й хвіліне зраўняў лік, а на апошніх секундах патрапіў у пустую браму. "У нас добрая каманда, кожны — ваяр", — сказаў пасля гульні форвард.
Аляксею Протасу шостага студзеня споўніцца 24 гады. Ён выступае за "Вашынгтон" з 2021 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут