Беларускі хакеіст Дзмітрый Буйніцкі стаў гульцом магнітагорскага "Металурга"

08/05/2019 - 12:59

Беларускі хакеіст Дзмітрый Буйніцкі стаў гульцом магнітагорскага "Металурга". Пагадненне разлічана на тры гады, паведамляе прэс-служба расійскага клуба.

Буйніцкі — нападаючы, яму 22 гады. У апошнія сезоны выступаў у складзе мінскага "Дынама", закінуў 13 шайбаў у 106 матчах. Кантракт скончыўся ў канцы красавіка і Дзмітрый апынуўся сярод 12 дынамаўцаў, якія сталі "абмежавана свабоднымі агентамі". Калі б да 31 траўня форвардам не зацікавіўся "Металург", права на яго замацавалася б за "старым" клубам. Але выйшла інакш. ХК "Дынама-Мінск" дзякуе хакеісту за працу і жадае поспехаў у новай камандзе.

"Металург" з Магнітагорска — двухразовы ўладальнік Кубка Гагарына, адзін з лідараў расійскага хакею.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі