Беларускі фільм "Возера радасці" — у лонглісце прэміі "Оскар"

27/01/2021 - 16:26

Беларускі фільм "Возера радасці" — у лонглісце прэміі "Оскар" (у намінацыі "Лепшы кароткаметражны фільм"). Вынікі аб'явяць 8 лютага. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook яго рэжысёр Аляксей Палуян.

Фільм зняты па аднайменным рамане беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча. У 2019-м у сюжэце тэлеканала АНТ пра намінацыю "Возера радасці" на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі пра яго нават не згадалі (на відэа).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі