Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Максім Нягода ў Рыме заваяваў золата чэмпіянату Еўропы. Ён выступае ў вагавай катэгорыі да 63 кілаграмаў. У рашаючым паядынку Нягода перамог Ібрагіма Лабазанава з Расіі — 9:8. Варта адзначыць, што беларус пачынаў кантынентальнае першынство з кваліфікацыі.
Максіму Нягодзе 21 год. Ён — ураджэнец Барысава, выхаванец Мінскай дзяржаўнай абласной сярэдняй школы-вучэльні алімпійскага рэзерву.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.