Беларускі барэц сёння пазмагаецца за бронзавы медаль Алімпіяды

15/08/2016 - 17:56

Беларускі барэц Джавід Гамзатаў (85 кг) пазмагаецца за бронзавы медаль Алімпіяды. Яму не ўдалося выйсці ў фінал, у 1/2 фіналу ён саступіў украінцу Жану Беленюку — 0:6. Але Гамзатаў атрымаў магчымасць выступіць у паядынку за трэцяе месца.

Барэц пазмагаецца за бронзу сёння позна ўвечары (прыблізна ў 22.30), сачыце за трансляцыямі на тэлеканале "Беларусь 5".

Джавіду Гамзатаву 26 гадоў. Ён — ураджэнец Дагестана. У Беларусі жыве з 2006 года. Майстар спорту міжнароднага класу, барэц грэка-рымскага стыля. Ён — бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2013 года. Гамзатаў вучыцца на юрыдычным факультэце БДУ.

Фота: pressball.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі