Беларускі аўтобус перакуліўся ў Польшчы

21/01/2023 - 12:26
Аўтобус / t.me/voditelipolshi

Беларускі аўтобус перакуліўся на паўночным захадзе Польшчы. Як паведамляецца ў суполцы кіроўцаў, на ім з Беларусі ва Італію ехалі 37 чалавек.

7 пасажыраў шпіталізавалі. У большасці – лёгкія траўмы.

Прычыны ДТЗ пакуль не агучваюцца, але ёсць вялікая верагоднасць, што аварыя адбылася праз змены надвор'я.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі