Беларуская гандбалістка спрабуе атрымаць грамадзянства Румыніі

26/04/2024 - 16:56

Марыя Канавал / gsp.ro

Беларуская гандбалістка Марыя Канавал спрабуе атрымаць грамадзянства Румыніі. Яна падала ўсе неабходныя для гэтага дакументы, піша gsp.ro.

Канавал 27 гадоў. З 2020-га яна выступае за румынскі клуб "Дунэра".

Змена спартыўнага грамадзянства адбудзецца ў бліжэйшы час. Беларуску ўжо чакаюць у зборнай Румыніі. На яе зборы яна можа з'явіцца ў канцы ліпеня, а дэбют адбудзецца ў кастрычніку. А далей Марыю Канавал чакае чэмпіянат Еўропы.

Як вядома, беларускі (як і расійскі) гандбол з 2022 года з-за агрэсіі РФ супраць Украіны знаходзіцца пад санкцыямі, ён адхілены ад міжнародных спаборніцтваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі