Беларуская бягуха заняла чацвёртае месца на Лонданскім марафоне (фота)

24/04/2016 - 15:55

Беларуская бягуха Вольга Мазуронак заняла чацвёртае месца на Лонданскім марафоне ("2016 Virgin Money London Marathon"), які прайшоў 24 красавіка. Да таго ж яна ўстанавіла нацыянальны рэкорд Беларусі. Вынік Мазуронак: 2:23,54. Папярэдні нацыянальны рэкорд (2:26,8) устанавіла ў сакавіку 2013-га ў Лос-Анджэлесе Аляксандра Дуліба, інфармуе прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

У жаночым забегу Лонданскі марафон выйграла Джэмайма Самгонг з Кеніі. Яна прабегла дыстанцыю за 2 гадзіны 22 хвіліны 58 секунд. У мужчынскім забегу лепшым быў Элуід Кіпчоге з Кеніі — 2 гадзіны 3 хвіліны 5 секунд, паведамляе ВВС.

Лонданскі марафон прайшоў 36-ы раз. У ім паўдзельнічалі 38 тысяч чалавек ва ўзросце ад 11 да 88 гадоў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі