Беларуская біятланістка Дар'я Юркевіч выйшла замуж (фота, відэа)

14/09/2018 - 16:17

Беларуская біятланістка Дар'я Юркевіч выйшла замуж. Спачатку пра гэта ў Instagram паведаміла яе калега па зборнай Дынара Алімбекава. Яна змясціла фота з "дзявочніка", а ў каментары напісала: "Выдаем нашу прыгажуню @daryayurkevich замуж". Дарэчы, і сама Дынара таксама рыхтуецца да сямейнага жыцця. На здымку яна трымае таблічку з надпісам "Я наступная".

Пазней прыйшла вестка, што Юркевіч узяла шлюб, а яе абраннік — Дзмітрый Шаўчэнка, сэрвісмэн зборнай Беларусі па біятлоне.

Сёлета ўзяла шлюб яшчэ адна біятланістка Ірына Крыўко. Яна, як і Алімбекава, алімпійская чэмпіёнка Пхеньяна ў эстафеце. У складзе жаночай зборнай таксама знаходзіцца Ганна Сола. Сезон пачнецца 30 лістапада этапам Кубка свету ў Славеніі.

Цікава, што ў траўні 30-гадовая Юркевіч вырашыла завяршыць спартыўную кар'еру. Яна не паказвала высокіх вынікаў, яе найлепшым дасягненнем была сенсацыйная бронзавая ўзнагарода ў гонцы на 15 кіламетраў на этапе Кубка свету ў 2016 годзе. Аднак у ліпені, пасля таго, як завяршылі выступленні Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна, трэнеры пераканалі Дар'ю Юркевіч не заканчваць спартыўную кар'еру.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі