Беларуская байдарачніца Вольга Худзенка заваявала золата на чэмпіянаце свету

25/08/2019 - 11:53

Беларуская байдарачніца Вольга Худзенка заваявала золата на чэмпіянаце свету ў венгерскім Сегедзе. Спартсменка стала найлепшай у байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 500 метраў.

Сёння бронзавы медалі атрымалі Вольга Клімава і Надзея Макарчанка, якія выступалі ў каноэ-двойцы на дыстанцыі 500 метраў.

Раней беларускія весляры заваявалі на першынстве свету 6 медалёў. Цяпер у зборнай 8 узнагародаў —  4 залатыя, 2 срэбраныя і 2 бронзавыя.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі