Віктар Клімус / фота з яго акаўнту ў Фэйсбуку
У аэрапорце Ерэвана затрымалі беларускага актывіста Віктара Клімуса. Ен прыехаў у Арменію з Польшчы па працы.
Як паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна", армянскія памежнікі сказалі беларусу, што яго імя ўнесенае ў міжнародную базу вышуку.
Дарадца Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў і армянскія праваабаронцы працуюць над вызваленнем актывіста.
Віктар Клімус у Беларусі займаўся арганізацыяй культурніцкіх праектаў ды ініцыятываў. Напрыканцы 2020 года ён быў вымушаны пакінуць радзіму пад пагрозай крымінальнага пераследу. У 2021-м у СМІ паведамлялася, што ў Польшчы Клімус працуе над стварэннем 3D-мадэляў страчанай беларускай архітэктуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут