Міністэрства замежных спраў Беларусі аб’явіла тэндар на набыццё 1600 бутэлек гарэлкі (1000 бутэлек “гарэлкі белай 0,5 л” і 600 — “гарэлкі сувенірнай 0,7 л”), а таксама 600 бутэлек бальзама “Беларускі” і 2500 бутэлек настойкі “Белавежская”. На гэтыя мэты збіраюцца патраціць 38 тысяч рублёў (гэта каля 20 тысяч долараў). Такая інфармацыя змешчана на сайце дзяржзакупак.
На старонцы тэндараў ёсць яшчэ шмат цікавага. Напрыклад, 20 каробак цукерак ды 10 букетаў. А таксама 50 флаконаў з парфумай па $50 за штуку.