Беларуска Вера Лапко выйграла юніёрскі Australian Open

30/01/2016 - 07:35

17-гадовая беларуска Вера Лапко выйграла юніёрскі Australian Open. У фінале яна перамагла Тэрэзу Міхалікаву са Славакіі — 6:3, 6:4. Дагэтуль Лапко не выйгравала на юніёрскіх турнірах "Вялікага шлему", гэта яе першы поспех.

Цікава, што Міхалікава — партнёрка Веры ў парных выступленнях.

"Прессбол" адзначае, што ў 2005 годзе гэты тытул заваёўвала Вікторыя Азаранка. З перамогі на юніёрскім "Australian Open" пачынала і нямала іншых вядомых у будучыні тэнісістак.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі