Беларуска памерла ад укусу змяі

03/11/2026 - 10:15

Змяя, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Бабруйскім раёне жанчына памерла ад укусу змяі. Трагедыя здарылася ў верасні, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

70-гадовую жанчыну каля дома за нагу ўкусіла змяя. Вакол раны ўтварыўся сінюшны ацёк. Жанчына адчула слабасць, дыхавіцу, галавакружэнне. Суседка выклікала ёй хуткую.

Жанчына да прыезду медыкаў не прымала лекі. Праз дзве гадзіны пасля ўкусу змяі яна памерла нягледзячы на высілкі медыкаў.

Судовая экспертыза выявіла, што ў пенсіянеркі пасля ўкусу змяі развіўся анафілактычны шок, што і стала непасрэднай прычынай смерці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі