Беларусцы Анісіі Казлюк дазволілі застацца ва Украіне да Новага года

15/08/2022 - 13:22

Беларускай праваабаронцы Анісіі Казлюк працягнулі тэрмін знаходжання ва Украіне. Яна дамагалася гэтага амаль два месяцы — з 24 чэрвеня, калі яе затрымалі, бо законныя падставы для знаходжання ва Украіне скончыліся. Дзяўчына, якая з'ехала з Беларусі па палітычных матывах, ва Украіне займалася валанцёрствам.

Тэрмін працягнуты да 29 снежня 2022 года. Тады дакументы зноў трэба будзе несці ва ўкраінскую міграцыйную службу. Ці — выязджаць з Украіны і спадзявацца, што памежнікі ўпусцяць назад.

Іншым беларусам пашанцавала менш. Напрыклад, у Дзяніса Дашчынскага тэрмін дазволу скончыўся, і яму з Украіны давялося з'ехаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі