"Беларусбанк" перадумаў браць плату за разлік наяўнымі грашыма

04/10/2016 - 06:49

"Беларусбанк" не ўвёў анансаваны збор за прыём плацяжоў наяўнымі грашыма. Новаўвядзенне адкладзенае на няпэўны тэрмін, піша "Вечерний Гродно" са спасылкай на прэс-службу гродзенскага прадстаўніцтва банка.

Паведамлялася, што за разлікі гатоўкай банк будзе прымаць фіксаваную плату — 1 рубель. Гэтая плата не залежала ад колькасці плацяжоў. Такім чынам банк меркаваў развіваць сярод кліентаў безнаяўныя плацяжы. Атрыманыя грошы "Беларусбанк" абяцаў пусціць на дабрачынныя мэты.

Увесці гэты збор спярша меркавалася 1 жніўня. Потым новаўвядзенне было перанесенае на 1 кастрычніка, а цяпер, як можна спадзявацца, зусім адмененае.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі