Беларусам у Польшчы пішуць спецслужбы пад выглядам "Беларускага Дома"

01/09/2025 - 15:49

Беларусам Польшчы прыходзяць фальшывыя паведамленні ад "Беларускага Дома", ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсаваныя беларусы, якія пераехалі ў Польшчу, сталі атрымліваць паведамленні нібыта ад імя "Беларускага Дома".

У допісе гаворыцца, быццам гэта праект "Беларускага дома", накіраваны на папулярызацыю ведаў пра Польшчу. Адной з яго задач называецца інфармацыя пра тое, як Польшча пасля 2020 года дапамагла беларусам. Адрасатам прапануюць прыняць удзел у даследаванні і адказаць на пытанні. Інфармацыю абяцаюць апублікаваць у Інстаграм-акаўнце арганізацыі.

Але ў "Беларускім Доме" назвалі гэта правакацыяй спецслужбаў з мэтай сабраць інфармацыю пра палітуцекачоў: "Гэта правакацыя беларускіх спецслужбаў. Беларускі Дом не збірае інфармацыю пра рэпрэсаваных і тым больш не вядзе камунікацыю праз сацыяльныя сеткі".

Арганізацыя заклікала беларусаў быць пільнымі, не перадаваць асабістыя звесткі ў адказ на сумнеўныя просьбы і паведамляць пра гэта праваабаронцам.

"Мы бачым, што рэжым працягвае паляваць нават на тых, хто вымушана пакінуў краіну. Таму асабліва важна захоўваць асцярожнасць, давяраць толькі правераным крыніцам і карыстацца афіцыйнымі кантактамі "Беларускага Дома", перадае MOST словы кіраўніка арганізацыі Алеся Зарэмбюка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі