Беларуса вызвалілі з 14-гадовага рабства ў Расіі

05/09/2021 - 11:18
Андрэй Купрэенка / Twitter "Альтэрнатывы"

36-гадовы Андрэй Купрэенка з'ехаў на заробкі ў Маскву ў 2007 годзе і прапаў без вестак, аднак расійская некамерцыйная арганізацыя "Альтэрнатыва" змагла яго знайсці.

Прадстаўнік "Альтэрнатывы" паведаміў у Twitter, што Андрэй знойдзены і цяпер едзе дадому праз амаль 15 гадоў. Арганізацыя абяцае паведаміць пазней падрабязнасці пра тое, як і дзе знайшлі Андрэя.

Па папярэдніх дадзеных, Купрэенка ўтрымлівалі ўвесь гэты час у Дагестане, Чачэніі і Кабардзіна-Балкарыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі