Беларуса асудзілі за "пікетаванне на сайце" Адміністрацыі Лукашэнкі

12/04/2022 - 19:31

Жыхара Верхнядзвінска асудзілі на 15 сутак паводле арт. 24.23 КаАП. Суддзя Людміла Каваленка прызнала яго вінаватым у несанкцыянаваным пікетаванні на... сайце Адміністрацыі Лукашэнкі, паведамляюць праваабаронцы.

"Наўмысна размясціў фотаздымак з выявай палотнішча сцяга бела-чырвона-белага колеру і выявай герба Пагоня дзеля публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў", — так гучала абвінавачанне.

На судзе мужчына патлумачыў, што даслаў на сайт пытанне: "Чаму Беларусь удзельнічае ў вайне з Украінай?". Не атрымаўшы адказу, ён напісаў зноў і далучыў фотаздымкі бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня".

"Добры дзень яшчэ раз, пісаў вам, але адказу няма, пішу яшчэ раз. Чаму Беларусь удзельнічае ў вайне з Украінай? Не — вайне!!! Жыве Беларусь!!! Слава Украіне!!!" — напісаў ён. І атрымаў за гэта 15 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі