1 бал у пяці матчах у бягучым адборы / АБФФ
15 лістапада зборная Беларусі па футболе згуляла ўнічыю — 2:2 — у Капенгагене супраць зборнай Даніі. Матч прайшоў пры аншлагу. На трыбунах былі ўкраінскія сцягі і бел-чырвона-белы. Ідэю прыходзіць на стадыён з украінскімі сцягамі агучыў міністр культуры Даніі.
Гаспадары хутка выйшлі наперад, але беларусы ў другім тайме змаглі за тры хвіліны забіць два галы. Датчане праз некаторы час зраўнялі лік. У канцы матчу яны прыціснулі беларусаў, але вырваць перамогу не здолелі.
Дарэчы, нават гэтая нічыя вывела Данію на першае месца ў групе, бо Шатландыя прайграла Грэцыі.
Для беларускіх футбалістаў гэта першы набраны бал у кваліфікацыі да чэмпіянату свету па футболе 2026 года, які пройдзе ў Паўночнай Амерыцы. Беларусь страціла ўсе шанцы на выхад яшчэ 12 кастрычніка.
У бягучай кваліфікацыі зборная двойчы атрымала буйныя паразы: ад Грэцыі беларусы прапусцілі 5 галоў, ад Даніі — 6.
Апошні матч у кваліфікацыі беларусы правядуць 18 лістапада супраць Грэцыі.
Становішча ў групе С:
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут