Беларуса з вялікай партыяй гашышу затрымалі ў Польшчы / Straż Graniczna
Польскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які перавозіў у грузавіку 111 кг гашышу.
Аўтамабіль спынілі каля мяжы з Літвой для надгляду. Паводле дакументаў, грузавік перавозіў запасныя часткі для машын, паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў.
Фуру адправілі на сканер, а потым старанна агледзелі. У грузавіку знайшлі 275 упаковак з гашышам. Кошт партыі папярэдне ацэньваецца 5,7 млн злотых (каля 1,5 млн долараў).
Беларуса вінавацяць у перавозцы наркотыкаў у буйным памеры. Суд папярэдне арыштаваў нашага суайчынніка на тры месяцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут