Беларусь узгадніла графікі пастаўкі расійскай нафты на ліпень

15/07/2016 - 17:26

Беларусь узгадніла графікі паставак расійскай нафты на ліпень гэтага года, паведамляе Interfax.by са спасылкай на прэс-службу ўрада. Узгадненне графікаў адбылося падчас перамоваў паміж кіраўніцтвам канцэрна “Белнафтахім” і Міністэрства энергетыкі Расіі.

Паводле інфармацыі ўрада, графікі ўзгодненыя з усімі расійскімі нафтавымі кампаніямі. Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы працуюць у планавым рэжыме, а перамовы пра далейшыя пастаўкі нафты будуць працягнутыя.

У сярэдзіне чэрвеня Мінэнерга Расіі разаслала нафтавым кампаніям графік экспарту нафты ў Беларусь у трэцім квартале — прадугледжвалася скарачэнне паставак з 5,3 мільёна тон да 3,5 мільёна тон. Расійскія ўлады тлумачылі гэтае скарачэнне даўгамі Беларусі за пастаўлены газ і недапастаўкамі нафтапрадуктаў. Затым у канцы чэрвеня пазіцыя Расіі змянілася: кіраўнік “Газпрама” Аляксей Мілер заявіў, што пытанне запазычанасцяў за газ — гэта тэма разбіральніцтва паміж беларускімі суб’ектамі гаспадарання — “Гаспрам трансгаз Беларусь” і размеркавальнымі кампаніямі, а сама краіна пры гэтым нічога не вінная Расіі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі