Беларус уцёк ва Украіну, пераплыўшы Дняпро ў пераднавагоднюю ноч

22/03/2021 - 17:07

Адзін з удзельнікаў беларускіх пратэстаў у пераднавагоднюю ноч уцёк ва Украіну, пераплыўшы Дняпро. Яго гісторыю расказаў тэлеканал CNN.

Сюжэт CNN пра Беларусь прысвечаны ўдзельнікам пратэстаў і жорсткаму абыходжанню з боку сілавікоў.

Сяргей (імя змененае) за ўдзел у акцыях пратэсту ўлетку быў затрыманы і збіты. Пратэстоўцы, з якімі ён тады быў затрыманы, нядаўна былі зноў арыштаваныя, і ён зразумў, што хутка прыйдуць і па яго. 

У пераднавагоднюю ноч беларус незаконна перасёк мяжу з Украінай, але не змог прайсці праз лес і па лёдзе, як гэта рабілі многія да яго. Сярод расталых ільдоў Сяргей надзеў гідракасцюм і ласты, купленыя загадзя, — і паплыў. Ён пераплыў праз дзве ракі (у тым ліку праз Дняпро), ішоў па тонкім лёдзе, поўз па глеі, каб апынуцца ў бяспецы ва Украіне

Свае ўцёкі хлопец здымаў на відэа на тэлефон. У нейкі момант ён сказаў: "Мае шкарпэткі прымярзаюць прама да лёду. Я паспрабую паўзці туды і спадзяюся, што не змерзну".

Пасля ўцёкаў Сяргей папрасіў прытулку ў іншай краіне.

Маршрут падарожжа, намаляваны Сяргеем

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі