Беларусь стала асноўным пакупніком турэцкіх памідораў

29/05/2017 - 05:14

За першы квартал 2017 года Турцыя экспартавала таматаў больш чым на 123 мільёны долараў. Гэта на 54% перавышае паказчык першага квартала 2016 года, інфармуе ria.ru са спасылкай на турэцкія крыніцы. 

У Расіі захоўваецца забарона на ўвоз памідораў з Турцыі. Лідарам па іх закупках стала Беларусь.

У нашу краіну ў першым квартале было адпраўлена турэцкіх таматаў на 32,4 мільёна долараў. Далей па колькасці паставак ідуць Румынія (18 мільёнаў долараў), Польшча (11,8 мільёна долараў) і Ірак (7,6 мільёна долараў).

Расія ўвяла эмбарга на пастаўкі шэрагу прадуктаў з Турцыі з 1 студзеня 2016 года. Гэта быў адказ на выпадак, калі турэцкія Ваенна-паветраныя сілы збілі расійскі Су-24. У кастрычніку 2016-га ўрад РФ зняў забарону з турэцкіх костачкавых культураў і цытрусавых. Пазней на расійскі рынак пусцілі і іншыя прадукты. Пад забаронай засталіся пастаўкі замарожанага мяса і субпрадуктаў курэй і індычак, таматаў, гуркоў, свежага вінаграда, яблыкаў, груш, трускалак.

У панядзелак, 22 траўня, Расія і Турцыя падпісалі ў Стамбуле сумесную заяву аб узаемным зняцці абмежаванняў у гандлі. Пры гэтым расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што абмежаванні па таматах застануцца па-ранейшаму.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі