Беларусь рэзка ўзнялася ў сусветным рэйтынгу па лёгкасці вядзення бізнэсу

28/10/2015 - 07:16

Беларусь палепшыла сваю пазіцыю ў рэйтынгу Doing Business па лёгкасці вядзення бізнэсу і ўзнялася з 57-й пазіцыі на 44-ю. Гэтыя дадзеныя прыводзіць БЕЛТА са спасылкай на групу Сусветнага банка. Такім чынам, наша краіна рэзка ўзнялася ў рэйтынгу на 13 пунктаў.

Адметна, што Расія займае ў гэтым рэйтынгу 51-е месца, Казахстан — 41-е, Арменія — 35-е, Кыргызстан — 67-е. Суседняя Украіна займае толькі 83-ці радок.

Першае месца па лёгкасці вядзення бізнэсу ў свеце заняў Сінгапур, другое — Новая Зеландыя, трэцяе — Данія. На самым апошнім месцы апынулася Эрытрэя.

Фота з архіву

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі